1 траўня 2024, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея стварае Міністэрства развіцця Арктыкі

12
Расея стварае Міністэрства развіцця Арктыкі

У Расеі ствараецца Міністэрства развіцця арктычных тэрыторый.

Пра гэта піша «Коммерсант».

Парламенты Ханты-Мансійскай, Ямала-Ненецкай АА (уваходзяць у Цюменскую вобласць) і Ненецкай АА (уваходзіць у Архангельскую вобласць) накіравалі ўчора ў Дзярждуму папраўкі да закона «Аб агульных прынцыпах арганізацыі заканадаўчых і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў РФ» і арт. 26 закона «Аб палітычных партыях». Ён прадугледжвае скасаванне прамых выбараў губернатараў у АА, якія ўваходзяць у склад суб'ектаў РФ. Губернатары ХМАА, ЯНАА і НАА будуць абірацца заканадаўчымі сходамі з унесеных прэзідэнтам кандыдатур. Прапаноўваць іх яму будзе губернатар «матрошкі». «Схема дазволіць усебакова ўлічыць у працэдуры абрання ўсе складаназалежныя структуры ў сістэме вобласць-акруга», - растлумачыў спікер парламента ЯНАА Сяргей Харучы.

Крыніца ў заканадаўчым сходзе ЯНАА сказала, што кіраўнік гэтага суб'екта Дзмітрый Кабылкін (паўнамоцтвы сканчваюцца ў 2015 годзе), які мае высокі рэйтынг, мог пагадзіцца на скасаванне выбараў кіраўніка акругі ў абмен на федэральную пасаду. «Цяпер абмяркоўваецца стварэнне ўстаноў у пытаннях развіцця Арктыкі як адной з прыярытэтных тэрыторый, такое ведамства ўжо было створана для Далёкага Усходу», - нагадвае дэпутат.

Інфармацыю аб стварэнні міністэрства развіцця арктычных тэрыторый пацвердзілі суразмоўцы ў адміністрацыі прэзідэнта і на адной з акругаў. Пры гэтым яны паведамілі, што «Кабылкін ў топе рэйтынгу» кандыдатур на пасаду міністра новай установы. Адзначыўшы, што спадар Кабылкін уважаецца адным з найбольш перспектыўных губернатараў, палітолаг Яўген Мінчанка не выключыў, што ён «атрымае павышэнне ў Маскве».

Са слоў крыніцы газеты ў адміністрацыі Пуціна, стварэнне міністэрства развіцця арктычных тэрыторый «напрошвалася даўно»: «Гэта стратэгічна важны для краіны рэгіён, неабходная структура, якая магла б цэнтралізаваць усю працу ў Арктыцы». З ягоных слоў, цяпер фармуецца «спіс з патэнцыйных кандыдатаў на гэтую пасаду», але «канчаткова пытанне праясніцца пасля кансультацый з урадам».

Нагадаем, цягам 2014 Расея актывізавала працу ў засваенні Арктыкі. У гэтым рэгіёне праводзіліся таксама вайсковыя вучэнні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках