1 траўня 2024, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google запусціў у Беларусі сэрвіс па продажы кніг

5
Google запусціў у Беларусі сэрвіс па продажы кніг

Услед за фільмамі і музыкай у Беларусі стаў даступны сэрвіс Google па куплі электронных кніг.

Акрамя платных, у каталогу Google Play можна знайсці і бясплатныя выданні. У асноўным гэта класіка, хоць сустракаюцца і сучасныя творы. Сэрвіс даступны як праз смартфон, так і праз вэб-інтэрфейс, піша onliner.by.

На галоўнай старонцы каталог з кнігамі можна адсартаваць паводле жанру, паглядзець на топ платных і бясплатных загрузак, азнаёміцца з новымі паступленнямі і рэкамендаванымі выданнямі. Усе набытыя кнігі даступныя ў спісе «Мае кнігі».

У выпадку з платнымі творамі перад набыццём можна азнаёміцца з іх фрагментам. Кошт кніг вар'іруецца ў шырокім дыяпазоне. Напрыклад, новы раман Стывена Кінга каштуе амаль $5 - прыкладна ўдвая танней, чым папяровая версія ў кнігарнях. Іншыя працы папулярнага пісьменніка можна знайсці і за $2, і за $7.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках