1 траўня 2024, Серада, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат прапануе беларусам дакладваць на сябе (Фота)

25

Нацыянальны статыстычны камітэт далучыўся да «барацьбы з дармаедствам» яшчэ ў пачатку лета, хоць афіцыйная кампанія стартавала толькі ў кастрычніку.

«Беларуская праўда» распаўсюдзіла фота ліста старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ У. Зіноўскага ад 9 чэрвеня 2014 з надзеяй, што «Ваша сям'я пагодзіцца ўзяць удзел у абследаванні і падаць дакладную інфармацыю».

Атрымальніка гэтага ліста папярэджваюць, што «інтэрв'юер наведае Вас у перыяд з 17 да 26 лістапада 2014 года».

Мэта гэтага даследавання - «сабраць аб'ектыўную інфармацыю аб занятасці і беспрацоўі ў нашай краіне».

«Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь гарантуе канфідэнцыяльнасць пададзенай Вамі інфармацыі: яна будзе выкарыстаная выключна для фармавання зводнай статыстычнай інфармацыі па рэспубліцы і рэгіёнах». Аднак існуюць асцярогі, што ўся сабраная інфармацыя будзе выкарыстаная супраць саміх апытаных беларусаў падчас «барацьбы з дармаедствам».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках