1 траўня 2024, Серада, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін: У мяне жонка ўкраінка, палова бізнэсу там

35
Ахлабысцін: У мяне жонка ўкраінка, палова бізнэсу там

Скандальны расейскі актор рады, што яго называюць апалагетам пуцінскага рэжыму.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю sobesednik.ru.

- Вы заклікалі страляць у ворагаў Расеі…

- І у ворагаў Украіны трэба таксама страляць! Яшчэ нядаўна ворагі ў нас былі агульныя. Я ніколі не заклікаў забіваць украінцаў - у мяне жонка «хахлушка», палова бізнэсу там, сябры і вайсковыя таварышы, адзін з якіх загінуў ад рук «Правага сектара», а другі - ад апалчэнцаў... І мне вельмі горка, што бліжэйшых гадоў сто паміж Расеяй і Украінай ужо не будзе ранейшых стасункаў.

- Што вы думаеце наконт санкцыяў?

- Мне пляваць. Але я не вельмі разумею дыпламатаў, палітыкаў. Міністр замежных спраў Латвіі, выкажам здагадку, для таго, каб забараніць уезд артыста, павінен быў атрымаць адпаведную дырэктыву ад міністра асветы і культуры, які сказаў бы, што - так, гэты чалавек з Расеі наносіць шкоду. Дзіўная манера прычыняць шкоду ўласнай краіне. Ну не будзе ў іх «Новай хвалі» і іншых фестываляў у Юрмале, што добрага?! Дзесяткі гатэляў будуць пуставаць. Ад гэтага страцяць нармальныя людзі, латышы і рускія, якія там жывуць.

- Вас называюць апалагетам пуцінскага рэжыму.

- Яшчэ мяне называюць пуціноідам, але мяне гэта не хвалюе. Я нават замовіў сабе залаты тэлефон з партрэтам Пуціна. Я люблю харызматычных асобаў, а Пуцін, як ні круці, менавіта такі. Я гэтым тэлефонам трохі пакарыстаюцца, а потым выстаўлю на аўкцыён, прадам і грошы аддам на дабрачыннасць.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках