1 траўня 2024, Серада, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура расследуе ДТЗ з удзелам пасла Беларусі

12
Пракуратура расследуе ДТЗ з удзелам пасла Беларусі

Доўжыцца расследаванне абставінаў ДТЗ з удзелам пасла Беларусі ў Расеі Ігара Петрышэнкі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

Беларускі бок садзейнічае следству, падкрэсліў ён.

Нагадаем, аварыя адбылася 19 лістапада а 10.47 паводле маскоўскага часу ў раёне населенага пункта Якаўлева Ярцэўскага раёна Смаленскай вобласці РФ. Машына пасла Беларусі сутыкнулася з аўтамабілем «ВАЗ». У ДТЗ загінулі дзве пасажыркі «Ваза»: адна жанчына, 1939 года нараджэння, памерла на месцы; другая, 1937 года нараджэння, - у цэнтральнай раённай бальніцы Ярцава.

«Перш за ўсё хачу далучыцца да слоў спачування сваякам загінулых, выказаных учора нашым амбасадарам», - сказаў прэс-сакратар МЗС.

Са слоў Мірончыка, кіроўца пасольскай машыны таксама з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Ён і амбасадар Петрышэнка сур'ёзна не пацярпелі, шпіталізацыя ім не спатрэбілася. «Амбасадар знаходзіўся на заднім сядзенні і быў прышпілены», - удакладніў прэс-сакратар.

Ён таксама паведаміў, што аварыя адбылася, калі пасол вяртаўся ў Маскву з Менска пасля ўдзелу ў пасяджэння сумеснай калегіі МЗС Беларусі і Расеі, якое прайшло 18 лістапада. Расейскімі праваахоўнымі органамі вылучаная папярэдняя версія аб тым, што ў ДТЗ вінаваты кіроўца аўтамабіля «ВАЗ», адзначыў Мірончык.

На просьбу журналістаў пракаментаваць неабходнасць паездак у службовыя камандзіроўкі на службовых аўтамабілях, а не на цягніку ці самалёце, ён адказаў: пастанова аб тым, якім відам транспарту карыстацца, прымаецца з улікам усіх абставінаў, у тым ліку эканамічных. Часцей за ўсё камандзіроўкі з выкарыстаннем службовых машын больш выгадныя эканамічна, чым выкарыстанне іншых відаў транспарту, дадаў прэс-сакратар МЗС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках