1 траўня 2024, Серада, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макейн: ЗША павінны процідзейнічаць «дзікім амбіцыям» Пуціна

10
Макейн: ЗША павінны процідзейнічаць «дзікім амбіцыям» Пуціна

Сенатар Джон Макейн падкрэсліў, што ЗША павінны падтрымаць Украіну не толькі зброяй.

ЗША павінны жорстка процідзейнічаць «дзікім амбіцыям Уладзіміра Пуціна аднавіць Расейскую Імперыю». Пра гэта заявіў сенатар ЗША Джон Макейн падчас дыскусіі, прысвечанай 25-й гадавіне Аксамітнай рэвалюцыі, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Мы не павінны ўцягвацца ў трэцюю сусветную вайну, нам нават не трэба пачынаць халодную вайну. Нам трэба падтрымаць прынцыпы NATO і зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам, якія не хочуць заставацца ў арбіце Масквы, а хочуць быць часткай Еўропы», - заявіў Макейн.

Сенатар падкрэсліў, што ЗША павінны падтрымаць Украіну не толькі зброяй.

«Мы павінны ім дапамагчы - і не толькі зброяй, мы павінны гаварыць ад імя Украіны, як калісьці прэзідэнт Рэйган адстойваў народ Чэхіі і казаў ад імя Вацлава Гавала», - дадаў Макейн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках