1 траўня 2024, Серада, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Місіс свету - 2014» ад Беларусі апынулася расеянкай

40
«Місіс свету - 2014» ад Беларусі апынулася расеянкай

Марына Аляксейчык у 2004 годзе стала «Міс Томск», а ў 2005 - «віцэ-міс Сусвет-Расея».

Пасля пераезду ў Маскву працавала мадэллю, тэлевядучай на каналах «Зорка» і «Рэн-ТВ», спявачкай, здымалася ў серыялах.

Цяпер Марына кіруе агенцтвам арганізацыі мерапрыемстваў. З гонарам адзначае, што яе кліенты - «Газпром» і «Лукойл», паведамляе «Радыё Свабода».

У 2010 годзе Марына выйшла замуж і праз год нарадзіла сына Данііла. У праграме Туці Ларсен «Ад 0 да 5» яе прадставілі як маці-адзіночку.

На старонцы Марыны ў «Фэйсбуку» месцам яе жыхарства паказаная Масква.

Чаму Аляксейчык наважыла прадстаўляць Беларусь на конкурсе «Місіс свету» - невядома.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках