1 траўня 2024, Серада, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка просіць Шпулера выратаваць яго ад санкцый

42
Лукашэнка просіць Шпулера выратаваць яго ад санкцый

Дыктатар зазывае ў Беларусь еўрапейскіх бізнэсоўцаў.

Санкцыі Захаду ніяк не паўплываюць на развіццё супрацоўніцтва Еўразвяз - Беларусь - Еўразійскі эканамічны саюз. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў падчас наведвання завода «Штадлер Менск», паведамляе БелТА.

«Мы ў пачатку шляху такога трохбаковага супрацоўніцтва, - сказаў ён. - І калі ў эканоміцы мы ўжо пачалі гэтыя крокі, мы ідзем у гэтым кірунку, Петэр Шпулер (кіраўнік кампаніі і старшыня рады дырэктараў «Штадлер Рэйл Груп») сказаў, што ён не падтрымлівае гэтыя санкцыі, бо яны на шкоду і еўрапейцам, і расейцам. Калі ў эканоміцы мы ўжо нешта зрабілі, то цяпер, вы заўважылі, ужо і ў палітыцы пачалі пагаворваць».

З ягоных слоў, абмяркоўваючы ўкраінскае пытанне, палітыкі кажуць пра дыялог паміж ЕЗ і ЕАЭС. «Прынамсі, міністры замежных спраў Нямеччыны, Расеі і Беларусі ўжо пра гэта гавораць. Гэта нармальны фармат. Але кажуць з падачы немцаў. Значыць, ужо і ў палітыцы ЕЗ ёсць зрухі», - заявіў правадыр.

Што тычыцца санкцый, то дыктатар назваў іх анахранізмам.

«Вы ведаеце, што не Еўропа была ініцыятарам. Еўропа вельмі многае ад гэтага губляе. Але, відаць, пакуль занадта залежная Еўропа ад іншых цэнтраў сіл», - адзначыў ён. На ягоную думку, як бы ні было складана, усё роўна сітуацыя ва Украіне прыйдзе да міру і гэты санкцыйны працэс рана ці позна скончыцца.

«Якія б ні былі санкцыі, людзі па той бок на Захадзе, а таксама на Усходзе значна разумнейшыя за тых, хто прымае гэтыя санкцыі, і яны знойдуць шляхі абыходу гэтых санкцый, шляхі да супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Бізнэс задушыць немагчыма. Сёння аднаго чалавека цяжка ізаляваць, а такія гіганцкія рэгіёны, як Еўразійскі звяз, ЕЗ - гэта глупства, ніколі не ізалюеш», - сказаў правадыр. Ён дадаў, што занадта цесныя ўзаемасувязі, нават на ўзроўні стасункаў паміж людзьмі.

«Прыйдзе час, і мы забудзем пра гэтыя санкцыі. Але перш чым мы пра іх забудзем, мы іх пераадолеем. Пераадолеюць такія бізнэсоўцы, як Шпулер. Ніхто іх не прымусіць кінуць тут уласныя сродкі, якія яны ўклалі. Ніводзін палітык на гэта не пойдзе , інакш ён не будзе палітыкам, бізнэсоўцы яму не дадуць», - адзначыў ён.

Лукашэнка дадаў, што не драматызуе сітуацыю ў сувязі з санкцыямі: «Усё гэта, асабліва ў Беларусі, добра ведаюць. Ці перажыве іх Расея, перажывем усе мы разам, досьвед гэты ўжо ёсць».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках