1 траўня 2024, Серада, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Люся Лушчык і Тэа сталі касірамі ў «Макдональдсе»

36

Сёння ў рэстаранах «Макдональдс» наведвальнікаў абслугоўваюць беларускія зоркі.

Папулярныя людзі сталі ўдзельнікамі дабрачыннага марафону «МакХэпі Дзень». Усе сродкі ад продажу цацак, а сёння - ад усёй прададзенай бульбы фры - пойдуць на набыццё абсталявання для Менскага гарадскога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі і Віцебскай дзіцячай паліклінікі, піша onliner.by.

- На гэты раз «МакХэпі Дзень» пройдзе не толькі ў Менску, але і ў першым рэгіянальным рэстаране «Макдональдс» у Віцебску, - распавяла дырэктарка «максеткі» Вікторыя Данько. - За першыя два тыдні лістапада мы прадалі больш за палову ўсіх сувеніраў, а гэта звыш 77 тысяч штук.

У адной са змен за касай стаялі Люцыя Лушчык, Іна Афанасьева, Ларыса Грыбалёва, Тэа і Меліта Станюта.

«МакХэпі Дзень» праходзіць у Беларусі штогод ужо ў трынаццаты раз.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках