1 траўня 2024, Серада, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі загінулых у ДТЗ пад Смаленскам: Пасол Беларусі ехаў з хуткасцю 200 км/г

35

У справе аб рэзананснай аварыі з удзелам аўтамабіля беларускага амбасадара ў РФ, з'явіліся новыя падрабязнасці.

Галоўны рэдактар газеты «Сігма Плюс», якая выходзіць у Ярцава - населеным пункце ў Смаленскай вобласці, каля якога і адбылася ўчорашняя аварыя, Дзмітрый Сатанаў на сваёй старонцы ў «Твітэры» прывёў словы сваякоў загінулых у ДТЗ.

«Са слоў сваякоў загінулых. ВАЗ збочваў з трасы ў кірунку Ярцава, перасякаючы сустрэчную паласу. І не саступіў мерсу. Кажа, не бачыў - хуткасць мерса была пад 200. Хутчэй за ўсё, віна будзе ВАЗа», - піша ён.

Таксама журналіст адзначае, што на «Мерсэдэсе» амбасадара Беларусі Ігара Петрышэнкі чамусьці пасля аварыі адсутнічалі нумары.

Нагадаем, раніцай 19 лістапада ў Ярцаўскім раёне Смаленскай вобласці на дарозе Менск-Масква сутыкнуліся аўтамабіль пасла Беларусі ў Расеі Ігара Петрышэнкі і ВАЗ-2104 пад кіраваннем 78-гадовага кіроўцы. У выніку ДТЗ загінулі дзве жанчыны 75 і 77 гадоў, пасажыркі ВАЗ. У «Мерсэдэсе» знаходзіліся пасол і яго кіроўца, яны не пацярпелі.

На сайце ГУ МНС Расеі Смаленскай вобласці першапачаткова была апублікаваная версія, у якой магчымай прычынай ДТЗ называлася перавышэнне хуткасці аднаго з удзельнікаў аварыі. Пазней гэта паведамленне было выдаленае.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках