1 траўня 2024, Серада, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Figaro: Улады Францыі асцерагаюцца выкрадання «Містраляў»

22
Le Figaro: Улады Францыі асцерагаюцца выкрадання «Містраляў»

МУС Францыі нядаўна ўзмацнілі меры бяспекі ў порце Сен-Назера.

Французскія ўлады асцерагаюцца, што верталётаносец «Уладзівасток» можа быць сагнаны расейскімі маракамі, піша Le Figaro (пераклад — Инопресса.ру).

Расейскія маракі, якія праходзілі навучанне на верталётаносцы Mistral «Уладзівасток», ужо збіраліся перанесці свае рэчы з навучальнага карабля «Смольны», паколькі перадача Расеі першага карабля BPC (карабель праецыравання сілы і кіравання) была прызначаная кампаніяй-будаўніком на 14 лістапада. Але французскі ўрад скасаваў цырымонію перадачы ключоў. Маракам пазней усё ж было дазволена знаходзіцца на «Уладзівастоку», але толькі ў дзённы час.

«Перанёсшы свае рэчы на карабель, маракі маглі б захапіць яго, ён стаў бы расейскім. Было б вельмі складана іх выправадзіць. Калі б яны канчаткова перабраліся, гэта магло б стаць сігналам, што яны рыхтуюць адплыццё», - сказала выданню добра інфармаваная крыніца.

«Французскія ўлады асцерагаюцца, што расейскія маракі сыдуць па-ангельску? Што яны паўтораць сцэнар з вартавымі катэрамі ў Шэрбуры ў снежні 1969 года, у Калядную ноч?» - Задаецца пытаннямі выданне.

Гаворка ідзе пра гісторыю, звязаную з замовай Ізраіля на будаўніцтва 12 ракетных катэраў, падпісанай у 1965 годзе. Пасля сямідзённай вайны Шарль Дэ Голь абвясціў эмбарга на вайсковыя пастаўкі Ізраілю, а пасля ізраільскага рэйду па захопу аэрапорта ў Бейруце наогул разарваў кантракт. Аднак ізраільскім спецслужбам удалося вывесці катэры ў ноч з 24 на 25 снежня з Шэрбура і шчасна даставіць іх у Хайфу, гаворыцца ў артыкуле.

Падчас марскіх выпрабаванняў «Уладзівастока» французскія баявыя катэры ўсталявалі схаванае назіранне за караблём, памятаючы пра тое, што ізраільцянам у 1969 годзе ўдалося адвесці два ракетныя катэры менавіта падчас выпрабаванняў, якія праводзіліся ў моры. Сілы правапарадку МУС Францыі нядаўна ўзмацнілі меры бяспекі ў порце Сен-Назера. Каб сёння таемна вывесці Mistral, зачынены ў доку, з порта, спатрэбілася б пераадолець некалькі шлюзаў і скарыстацца паслугамі мясцовых саўдзельнікаў, дадае выданне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках