1 траўня 2024, Серада, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тыдзень мяжу Украіны перасягнулі 500 вайскоўцаў і 100 адзінак тэхнікі з РФ

9
За тыдзень мяжу Украіны перасягнулі 500 вайскоўцаў і 100 адзінак тэхнікі з РФ

Пераходы ў асноўным праводзяцца праз кантрольна-прапускны пункт «Данецк».

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, піша «ЛІГАБізнэсІнфарм».

«Зафіксаваная непрыхаваная транспарціроўка расейскім бокам вайсковых грузаў з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі на ўкраінскую тэрыторыю, якая кантралюецца баевікамі, як аўтамабільным, так і чыгуначным транспартам», - сказаў ён.

Назіральнікі місіі АБСЕ ў расейскіх памежных пунктах пропуску «Гукава» і «Данецк» паведамілі, што на працягу тыдня, з 12 да 19 лістапада, дзяржаўную мяжу Украіны ў абодвух кірунках перасягнула больш за паўтысячы асоб у вайсковай форме. Гэтыя людзі перасягнулі мяжу індывідуальна або групамі.

Лысенка дадаў, што, паводле інфармацыі АБСЕ, у асноўным гэтыя пераходы праводзіліся праз кантрольна-прапускны пункт «Данецк».

Раней у РНБА паведамілі, што за апошні тыдзень ва Украіну ўвайшло больш за 100 адзінак расейскай бронетэхнікі.

Фота: EPA

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках