1 траўня 2024, Серада, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат ад «Народнага фронту»: Кааліцыйнае пагадненне будзе падпісанае 27 лістапада

Дэпутат ад «Народнага фронту»: Кааліцыйнае пагадненне будзе падпісанае 27 лістапада

Нягледзячы на вялікі тэкст дамовы, яна была распрацаваная дастаткова хутка.

Пра гэта выданню «Новы час» заявіў абраны дэпутат ад «Народнага фронту» Вячаслаў Кірыленка.

«Узаемаразуменне паміж пяццю сіламі (Блокам Пятра Парашэнкі, «Народным фронтам», «Самадапамогай», Радыкальнай партыяй і «Бацькаўшчынай») было і ёсць. Спадзяюся, будзе. Так што кааліцыя будзе магутнай і стойкай», - сказаў Кірыленка.

На думку палітыка, нягледзячы на вялікі тэкст дамовы, яна была распрацаваная дастаткова хутка - ледзь больш, чым за тыдзень. Разам з тым, дэпутат адмовіўся распавядаць пра рознагалоссі паміж палітычнымі партыямі.

«Я не бачу падстаў для пошуку падводных камянёў», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках