1 траўня 2024, Серада, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абанент праз суд атрымаў ад life :) кампенсацыю маральнай шкоды

21
Абанент праз суд атрымаў ад life :) кампенсацыю маральнай шкоды

Маладзён атрымае кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.

Чытач onliner.by падзяліўся з рэдакцыяй сваёй гісторыяй супрацьстаяння з life :), у якой яму ўдалося ўзяць верх. Нячасты выпадак у беларускай судовай практыцы, асабліва калі гаворка ідзе пра буйнога аператара і звычайнага абанента. Але яму ўдалося атрымаць кампенсацыю маральнай шкоды.

У мінулым жніўні кампанія life :) заблакавала нумар тэлефона Андрэя, спасылаючыся на патрабаванне суда. Як аказалася, судовая пастанова тычылася цёзкі абанента, які таксама карыстаецца паслугамі аператара i пражывае ў Баранавічах, але іншага года нараджэння. «Такая вось памылка. Кампанія нават не зрабіла ласку прынесці свае прабачэнні», - адзначыў Андрэй.

Развязаць праблему мірна не ўдалося - тэлефонны нумар заставаўся заблакаваным на працягу амаль месяца. Андрэй звярнуўся ў суд з патрабаваннем кампенсаваць яму маральную шкоду, якую ацаніў ў 10 мільёнаў рублёў.

Аператар разблакаваў нумар пасля звароту Андрэя ў суд і адпаведнага распараджэння. У канцы кастрычніка адбылося пасяджэнне, у выніку якога суд прызнаў абгрунтаванымі патрабаванні абанента. Аператара абавязалі выплаціць 1,5 мільёна рублёў кампенсацыі маральнага ўрону, а таксама 500 тысяч рублёў, выдаткаваных на юрыдычную дапамогу. Акрамя таго, life :) прыйдзецца аплаціць судовыя выдаткі.

«Прадстаўнік кампаніі прынёс на судзе свае прабачэнні. Зразумела, што пазоў у дзесяць мільёнаў рублёў суд наўрад ці задаволіў бы цалкам. Са свайго боку я чакаў тысяч пяцьсот. Таму пастановай суда задаволены. Да таго ж я не ставіў мэтай узбагаціцца за кошт аператара. Гэта проста магчымасць абараніць свае правы як спажыўца. Мабільны монстр, які жорстка дыктуе правілы і ўмовы, таксама ўразлівы», - адзначыў Андрэй.

У прэс-службе life :) патлумачылі, што аператар мае намер абскардзіць пастанову суда: «Да завяршэння судовых разглядаў было б некарэктна з юрыдычнага пункту гледжання рабіць якія-небудзь заключэнні аб пазіцыі кампаніі. Нашы дзеянні ў гэтым выпадку вычэрпваюць пытанне. Кампанія рыхтуецца абскардзіць пастанову суда».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках