19 сакавiка 2024, aўторак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Ніякіх выбараў, пакуль у турме хаця б адзін палітвязень

16
Зміцер Бандарэнка: Ніякіх выбараў, пакуль у турме хаця б адзін палітвязень

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» запатрабаваў вызваліць Мікалая Дзядка.

Пра гэта Дзмітрый Бандарэнка заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org, каментуючы пагрозу падаўжэння тэрміну знаходжання палітвязня за кратамі.

«Мікалай Дзядок - вельмі мужны маладзён, - сказаў ён. - Я з ім сядзеў разам у ВК-15 у Магілёве. Мы знаходзіліся ў розных атрадах, але часам нам атрымоўвалася пагаварыць праз сетку «лакалкі». Мікалай ніколі не хаваў сваіх перакананняў. Ён з'яўляецца перакананым, ідэйным анархістам, верным сваім прынцыпам. Менавіта таму, што яго не ўдалося зламаць у калоніі, ён быў адпраўлены ў Магілёўскую турму з узмацненнем жорсткасці рэжыму.

Цяпер Лукашэнка і ўлады праводзяць вельмі подлыя дзеянні. Яны спрабуюць за пару месяцаў да вызвалення Мікалая Дзядка дадаць яму яшчэ як мінімум год пазбаўлення волі.

Адбываецца тое, пра што папярэджвалі лідары «Еўрапейскай Беларусі» і многія праваабаронцы. У перыяд чарговай так званай «лібералізацыі», у перыяд падлашчвання з Захадам ідзе ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі. Людзей, якія не знаходзяцца ў калоніі, незаконна кідаюць на суткі, а супраць палітвязняў узмацніліся правакацыі, ціск, здзекі, катаванні (абсалютная большасць з іх адбывае пакаранне ў адзіночных камерах) і, як мы бачым у выпадку Мікалая Дзядка, павелічэнне тэрміну.

Я б хацеў таксама сказаць пра адказнасць так званых «лідараў апазіцыі», якія сёння задумалі чарговую валтузню з «выбарамі адзінага». Спыніце гэтыя гульні - ад вас сёння неабходная толькі адна заява: Ніякіх выбараў, пакуль у турме застаецца хаця б адзін палітвязень. Сваімі дзеяннямі вы дапамагаеце ўладам ва ўзмацненні рэпрэсій.

Тайны візіт прадстаўніка Еўракамісіі Віганда таксама спрыяе развязванню новых рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Свабоду Мікалаю Дзядку!»

Нагадаем, як сёння стала вядома, за тры месяцы да вызвалення Мікалая Дзядка абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні». Санкцыі гэтага артыкула - да года пазбаўлення волі дадаткова.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках