1 траўня 2024, Серада, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі будуць вучыцца на калядныя святы

9
Школьнікі будуць вучыцца на калядныя святы

На наступны дзень пасля каталіцкага Раства дзецям давядзецца садзіцца за парты.

Яшчэ летам Міністэрства адукацыі апублікавала даты і тэрміны ўсіх канікул на гэты навучальны год. Тады нямногія звярнулі ўвагу, што зімовыя канікулы ў гэтым годзе пачынаюцца 28 снежня. Потым, вывучыўшы каляндар і пераканаўшыся, што працоўны дзень з 26 снежня перанесены на 20-е, большасць бацькоў падумалі, што дзеці пачнуць адпачываць ужо з каталіцкіх Каляд, як гэта і было мінулыя гады.

- Але нам настаўніца сказала, што для школы 26 і 27 снежня застаюцца працоўнымі днямі, таму дзеці будуць вучыцца, - патэлефанавала ў рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» чытачка.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Праўда, рэальным навучальным днём з'яўляецца толькі пятніца 26 снежня. Субота - так званы шосты навучальны дзень для факультатываў і гурткоў.

Дарэчы, у мінулым годзе зімовыя канікулы для беларускіх школьнікаў доўжыліся як раз ад Каляд да Каляд, у школу трэба было ісці толькі 9 студзеня. У гэтым годзе працягласць канікул такая ж - 15 дзён. Толькі пачнуцца яны пазней і трэцяя чвэрць стартуе толькі 12 студзеня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках