1 траўня 2024, Серада, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Польшчы чацвёрты дзень не можа аб'явіць вынікі выбараў

6
ЦВК Польшчы чацвёрты дзень не можа аб'явіць вынікі выбараў

Палякі да гэтага часу не ведаюць поўных вынікаў выбараў у органы мясцовага самакіравання, якія прайшлі ў нядзелю 16 лістапада.

Толькі адна ваяводская камісія - у горадзе Аполе - скончыла падлік галасоў, усе астатнія пакуль яшчэ працуюць над гэтым, інфармуе прэс-цэнтр польскага Цэнтрвыбаркама.

Прадстаўнік прэс-цэнтра ЦВК паведаміў журналістам, што ён знаходзіцца ў кантакце з ваяводскімі камітэтамі. З ягоных слоў, боязі зрыву другога тура выбараў няма. Невядома аднак, калі з'явяцца афіцыйныя вынікі першага. Як падкрэсліў супрацоўнік прэс-цэнтра, гэта залежыць ад тэмпу працы асобных камісій, піша Rzeczpospolita (пераклад - charter97.org).

З нядзелі, калі скончылася галасаванне на мясцовых выбарах, ЦВК Польшчы змагаецца з праблемамі функцыянавання інфармацыйнай сістэмы. Гэта выклікае спазненні ў падліку галасоў і абцяжарвае вызначэнне дакладных вынікаў выбараў. Да таго ж, у аўторак увечары невядомыя хакеры ўзламалі сервер ЦВК. У камітэце пачалі неадкладна мяняць паролі і запэўнілі, што зламыснікі не спрабавалі паўплываць на афіцыйныя вынікі нядзельных выбараў. Хакеры выкралі з сервера 270 файлаў, у якіх утрымліваюцца звесткі аб чальцах Цэнтрвыбаркама і выбарчых камісій на месцах. Выкрадзеныя, прынамсі, іх адрасы, лагіны і паролі да электроннай выбарчай сістэмы.

Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) пачало ўжо расследаванне ў справе несанкцыянаванага пранікнення ў электронную сістэму выбараў. «Цяпер ABW хоча ўсталяваць: якім чынам адбылося пранікненне, хто мог гэта зрабіць і з якой мэтай», - паведаміў прадстаўнік спецслужбы Мацей Карчынскі.

У сувязі з узломам сервера, частка камісій наважыла лічыць галасы ўручную і такім жа чынам складаць пратаколы. А гэта патрабуе шмат часу.

Як інфармуе партал TVN24, у сувязі са скандалам вакол падвядзення вынікаў выбараў, адзін з чальцоў ЦВК - Казімеж Чапліцкі - падаў у адстаўку. Ён заявіў, што прымае на сябе адказнасць за падрыхтоўку і арганізацыю выбараў, у тым ліку, і забеспячэнне правільнай працы інфармацыйнай сістэмы.

Некаторыя польскія палітыкі, прынамсі, прадстаўнікі партыяў «Закон і справядлівасць» (PiS), «Саюз дэмакратычных левых» (SLD) і «Салідарная Польшча» (SP) сталі заклікаць да паўтарэння выбараў. Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, пасля сустрэч са старшынямі Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вярхоўнага адміністрацыйнага судоў краіны, заклікаў супакоіць дыскусіі вакол гэтага пытання. Ідэю паўторных выбараў ён назваў вар'яцтвам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках