1 траўня 2024, Серада, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяснікі з Вялікай Брытаніі падрыхтавалі падарункі для беларускіх дзяцей

15
Мяснікі з Вялікай Брытаніі падрыхтавалі падарункі для беларускіх дзяцей

Грузавік з падарункавымі скрынкамі, поўнымі цацак і прысмакаў, адправіцца ў Беларусь 3 снежня.

Сям'я Маркаў з мястэчка Джэроў у Вялікай Брытаніі праспансавала ініцыятыву стварэння так званых святочных «абутковых каробак» пад назвай «Аперацыя «Каляднае дзіця» для тых, хто можа не атрымаць падарункаў на Каляды, піша The Shields Gazette (пераклад - charter97.org).

Караль Хол, каардынатар ініцыятывы «торба самарыцяніна» кажа: «Некаторыя людзі хочуць скласці ў скрынкі з-пад абутку падарункі для дзяцей з Беларусі, але не могуць нам дапамагчы фінансава для адпраўкі гэтых падарункаў».

Сям'я Маркаў пагадзіліся дапамагчы фінансава. Ужо падрыхтавана каля 6000 каробак, аднак арганізатары спадзяюцца наблізіцца да мінулагодняй планкі ў 9867 святочных падарункаў. У іх ляжаць цацкі, школьныя прыналежнасці і прысмакі для дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад двух да чатырнаццаці гадоў. У зборах удзельнічаюць школьнікі з навакольных школ і сем'і з бліжэйшых гарадоў.

Грузавік з падарункамі адпраўляецца з Вялікай Брытаніі ў Беларусь 3 снежня а 11:30.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках