1 траўня 2024, Серада, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіліся першыя заторы праз снегапад

13

Ужо цяпер сярэдняя хуткасць патоку на большасці вуліц сталіцы знізілася.

На праблемных скрыжаваннях з'явіліся першыя заторы. Многія аўтамабілісты з асцярожнасцю падрыхтаваліся да першага ў гэтым сезоне снегу, імкнуцца адкласці «Дзень бляхара». Праўда, са слоў Таццяны Харлінскай, кіраўніцы прэс-службы Менскай ДАІ, у горадзе з 15:30 да 17:00 ужо зафіксавана 9 ДТЗ. Дарожнікі запэўніваюць: тэхніка ўжо выехала, на праезнай частцы і тратуарах ужо параскіданая сумесь, піша onliner.by.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі рэкамендацыі для руху ва ўмовах снегападу: «Кіроўцам неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, зыходзячы са стану праезнай часткі і бачнасці ў кірунку руху. Павялічыць дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэння, асабліва на мастах і эстакадах, быць вельмі ўважлівымі пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў. Абавязкова прышпіліцца ўсім, хто сядзіць у аўтамабілі. Калі вы не ўпэўненыя ў сваіх навыках кіроўцы, адмоўцеся ад паездак на асабістым транспарце і скарыстайцеся грамадскім. У сваю чаргу, усім пешаходам неабходна з павышанай асцярожнасцю перасякаць праезную частку - толькі ва ўстаноўленых месцах і пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Ападкі і сустрэчнае асляпленне перашкаджаюць кіроўцу своечасова ўбачыць чалавека на дарозе».

Уначы ападкі ў выглядзе снегу і мокрага дажджу працягнуць выпадаць, аднак ужо заўтра чакаецца сухое надвор'е, абяцаюць сіноптыкі. Паводле іх прагнозаў, вышыня снежнага покрыва ў Менску ў бліжэйшыя суткі складзе 2-4 сантыметры. Па вобласці - ад 2 да 5 сантыметраў. Таксама паведамляецца пра галалёд, які ўжо з'явіўся на дарогах горада і вобласці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках