1 траўня 2024, Серада, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макс Мірны плануе гуляць у пары з Фелісіяна Лопесам

2
Макс Мірны плануе гуляць у пары з Фелісіяна Лопесам

Беларускі тэнісіст у наступным сезоне плануе гуляць у пары з гішпанцам Фелісіяна Лопесам.

Пра гэта ён распавёў "Прессболу".

- З кімсьці з тых тэнісістаў, з якімі выступалі ў гэтым сезоне, у вас было найбольш цеснае судакрананне?

- У пачатку сезона мы дамовіліся з Южным і планавалі, што згуляем разам увесь год. Але атрымалася так, што пасля даволі паспяховага старту ў Аўстраліі нас спасцігла чарада няўдач. Звязаныя яны з некалькімі захворваннямі ў Мішы, потым у яго памерла бабуля. Прыйшлося здымацца з некалькіх турніраў "праз траўму". Быў вымушаны карэктаваць свой план. Па вялікім рахунку, я быў гатовы прапускаць, прычым больш са свайго боку з прычыны чакання дзіцяці. Ён нарадзіўся як раз пасля Уімблдона, калі я быў дома. А з партнёрамі прыйшлося адаптавацца, бо Міша перад US Open не гуляў, і пасля чэмпіянату ЗША ён мне сказаў, каб я шукаў іншага партнёра. Ён вырашыў заяўляцца толькі на "адзіночку", так як яго трывожыў локаць, а ў канцы сезону яшчэ і ручыца. З такімі праблемамі мы і правялі год.

- З кімсьці на будучы сезон ужо дамовіліся?

- Пакуль што, наўскідку, - з Фелісіяна Лопесам. Наша сумеснае выступленне будзе залежаць ад ягонага раскладу, ад маіх магчымасцей, звязаных з трапляннем на турніры паводле рэйтынгу. Мае пазіцыі цяпер ніжэйшыя, і на некаторыя спаборніцтвы мне будзе цяжэй патрапіць. Гэта штатная сітуацыя, з якой я прывык спраўляцца ўжо цягам многіх гадоў. Будзем бачыць у новым сезоне, які я планую пачаць з Лопесам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках