1 траўня 2024, Серада, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нясвіжы затрыманы актывіст прафсаюза РЭП

4
У Нясвіжы затрыманы актывіст прафсаюза РЭП

Актывіст РЭП Аляксандр Вайцішак два дні знаходзіцца ў аператыўнай частцы Нясвіжскага РАУС.

Пра гэта praca-by.info распавёў старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.

Апэратыўны дзяжурны Нясвіжскага РАУС Алег Кохан адмовіўся паведаміць падрабязнасці інцыдэнту, сказаўшы толькі, што прававы інспектар РЭП Аляксандр Вайцішак быў затрыманы ў панядзелак, 17 лістапада, паводле артыкулу 17 пункт 1 за дробнае хуліганства.

У прафсаюзе абураныя тым, што актывіст ужо два дні знаходзіцца за кратамі, а супрацоўнікі міліцыі не даюць ніякай інфармацыі пра інцыдэнт.

- Аляксандр заўсёды характарызаваўся толькі са станоўчага боку, у яго няма ніякіх шкодных звычак, таму мы ў здзіўленні, якое дробнае хуліганства ён мог учыніць? Ён - пісьменны юрыст, выдатна ведае свае правы і абавязкі. У Нясвіжскім РАУС адмаўляюцца растлумачыць сітуацыю. Нічога, акрамя таго, што яго затрымалі за дробнае хуліганства, нам не паведамілі. Трымаюць ужо два дні. Звычайна паводле гэтага артыкулу людзей судзяць на другі дзень і караюць штрафам, - распавёў Генадзь Фядыніч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках