1 траўня 2024, Серада, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Себасцьян Фетэль пераходзіць у Ferrari

4
Себасцьян Фетэль пераходзіць у Ferrari

Нямецкі аўтагоншчык пакіне каманду Red Bull.

Пасля сезону 2014 нямецкі аўтагоншчык пакіне каманду Red Bull, за якую выступаў з 2009 года, чатыры разы стаўшы чэмпіёнам свету. Фетэль падпісаў з Ferrari кантракт на тры гады, паведамляе Deutsche Welle.

Чатырохразовы чэмпіён свету ў класе аўтагонак "Формула-1» Себасцьян Фетэль (Sebastian Vettel) пасля заканчэння сезона 2014 пяройдзе ў каманду Ferrari. Пра гэта ў чацвер, 20 лістапада, паведаміла кіраўніцтва італійскай «стайні». Паводле звестак агенцтва SID, нямецкі гоншчык падпісаў з Ferrari кантракт на тры гады, ягоная зарплата складзе каля 25 мільёнаў еўра за сезон.

«Наступная прыступка ў маёй кар'еры будзе называцца Ferrari. Тым самым споўніцца мая дзіцячая мара - ужо тады маім ідалам быў Міхаэль Шумахер (Michael Schumacher) за рулём чырвонага баліда. Атрымаць магчымасць выступаць за Ferrari - неверагодна вялікі гонар для мяне», - цытуе словы Фетэля агенцтва dpa.

Адначасова 27-гадовы аўтагоншчык паабяцаў вярнуць ягоную новую каманду на вядучыя пазіцыі ў «Формуле-1». З 2009 года нямецкі пілот выступае за каманду Red Bull. З ёй ён 38 разоў станавіўся пераможцам этапаў Гран-пры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках