1 траўня 2024, Серада, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўную навагоднюю елку краіны пачнуць збіраць 5 снежня

5
Галоўную навагоднюю елку краіны пачнуць збіраць 5 снежня

Працэс ўстаноўкі і ўпрыгажэння навагодняй прыгажуні будзе доўжыцца каля двух тыдняў.

Пра гэта распавёў начальнік аддзела дызайну ГП «Мінскрэклама» Сяргей Глухаў, паведамляюць «Менск-Навіны».

Дакладныя тэрміны, калі святочнае дрэва заззяе агнямі, пакуль не называюць - гэта залежыць ад шэрагу фактараў. 5 снежня пачнуць збіраць каркас збудавання на Кастрычніцкай плошчы Менска, пасля - умацоўваць іглічныя лапкі і вешаць светлавыя гірлянды. Як паведамлялася раней, галоўная елка Беларусі ў гэтым годзе будзе ўпрыгожаная ў нацыянальным стылі.

Між тым у некаторых пунктах горада, напрыклад каля Камароўскага рынку, мантаж навагодніх дрэў ужо пачаўся. Усяго ўстановяць 14 елак у розных раёнах горада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках