6 траўня 2024, панядзелак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: Ніякіх агульных стратэгічных задач у Пуціна і Еўропы няма

10
Гары Каспараў: Ніякіх агульных стратэгічных задач у Пуціна і Еўропы няма

Чэмпіён свету ў шахматах параўнаў праўленне Пуціна з рэжымам Гітлера.

З такой заявай ён выступіў у чацвер, 20 лістапада, на Варшаўскім форуме бяспекі, паведамляе агенцтва AP. Гары Каспараў папярэдзіў Захад аб неабходнасці як мага хутчэй спыніць Пуціна. У адваротным выпадку, на думку апазіцыянера, кошт гэтай перамогі будзе нашмат вышэйшым, піша Deutsche Welle.

Акрамя таго, Каспараў падкрэсліў, што лідэры заходніх краін не павінны ісці на кампраміс з Крамлём дзеля агульных стратэгічных задач - такіх, як перамовы з Іранам у ядзернай праграме ці барацьба з тэрарызмам у Сірыі і Іраку. «Я не бачу рэальных стратэгічных задач, якія былі б агульнымі для Еўропы і Пуціна», - дадаў апазіцыянер. Каспараў растлумачыў, што Пуцін мае патрэбу ў нестабільнасці, каб апраўдаць сваё знаходжанне ва ўладзе.

Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве праходзіць з 20 да 21 лістапада. На ёй абмяркоўваюцца праблемы бяспекі Еўропы, стасункі паміж ЕЗ, NATO і Расеяй, а таксама энэргетычныя і эканамічныя пытанні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках