7 траўня 2024, aўторак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Савецкая Беларусь» бязвыплатна атрымала «Альфа Радыё»

9
«Савецкая Беларусь» бязвыплатна атрымала «Альфа Радыё»

«Альфа-радыё» ўвойдзе ў склад выдавецкага дома на базе газеты «Савецкая Беларусь».

Савет міністраў да 31 снежня 2014 даручыў перадаць бязвыплатна ва аператыўнае кіраванне ўстановы Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Рэдакцыя газеты «Савецкая Беларусь» 100 акцый ЗАТ «Альфа Радыё», якія належаць Рэспубліцы Беларусь і знаходзяцца ў валоданні і распараджэнні Дзяржкамітэта па маёмасці, намінальным коштам 120 тысяч рублёў на агульную суму 12 мільёнаў рублёў

У мінулым годзе «Альфа Радыё» пазбавілася офіса на пр-це Незалежнасці (у раёне ст. м. Барысаўскі тракт), у якім працавала 14 гадоў. Радыёстанцыя пераехала ў Дом друку, дзе знаходзяцца дзяржаўныя СМІ, у тым ліку і «Савецкая Беларусь», піша TUT.by.

Незадоўга да перасялення «Альфа Радыё» змяніла фармат. У эфіры засталіся толькі навіны і музыка.

Зорны час «Альфа Радыё» прыйшоўся на 1999-2003 гады. Генпрадзюсерам і дыджэем станцыі быў Сяргей Кузін. У 2004 годзе ён перабраўся ў Кіеў, дзе і працуе дагэтуль.

Незадоўга да гэтага на радыёстанцыі было прызначанае новае кіраўніцтва Міністэрствам інфармацыі, якое валодае кантрольным пакетам акцый радыёстанцыі ў суме 51%. Вясной 2003 года кантрольны пакет акцый быў перададзены ў аператыўнае кіраванне Мінінфарму яго былым уладальнікам - фондам падтрымкі прадпрымальнікаў пры Міністэрстве прадпрымальніцтва і інвестыцый. Астатнія 49% належаць прыватнай кампаніі «Без праблем».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках