7 траўня 2024, aўторак, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністратару беларускага «Антымайдана» далі штурхель пад зад

29

На справе Іван Ус апынуўся не такім дзёрзкім, як у інтэрнэце.

Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паведаміў адзін з удзельнікаў «разборак» Рыгор.

Грамадскі рух «Наша справа» занепакоены наяўнасцю прарасейскіх актывістаў у Беларусі. Апошняй кропляй сталі навіны аб магчымым правядзенні іх «шабашу» на тэрыторыі нашай краіны, каардынуючы праз такія супольнасці, як «Антымайдан Беларусь». Галоўным ініцыятарам такога злёту выступіў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на мінулых «выбарах» Іван Ус. Як стала вядома charter97.org, злёт ужо прайшоў, але з жаласна вузкім размахам.

«Здавалася б, навошта звяртаць увагу на дурняў? Але супольнасць, якую вядзе Ус і яго таварыш Жан Чубукоў, вядомы сваёй антыбеларускай актыўнасцю ў сацсетках падчас «маўклівых серадаў» у Беларусі (заўв. Рэдакцыі charter97.org) - ўзяла за аснову сваёй дзейнасці публікацыю адкрыта хлуслівых матэрыялаў і таннай прапаганды, разлічанай на самыя непісьменныя пласты насельніцтва, якія ганьбяць увесь народ Беларусі.

Апошняй кропляй стала з'яўленне ў іх блогу некалькіх абсалютна хлуслівых, непісьменных і проста ўбогіх тэкстаў, прысвечаных беларускім антыфашыстам і ультрас, а таксама пагрозы фізічнай расправы з іх боку над намі ў каментарах. Не вытрымаўшы гэтага, мы наважылі паказаць Івану, што Менск - вельмі невялікі горад, і наведалі яго.

Як і чакалася, Іван Ус, нягледзячы на свой вобраз «інтэрнэт-мачо», збіваць нас рэзка перадумаў і спачатку нават паспрабаваў уцячы, выклікаўшы міліцыю, але пасля распавёў нам на камеру, што супраць анархістаў і апазіцыі нічога не мае, біць нікога не будзе і «антымайдан» арганізоўваў не ён. Акрамя таго, здаў другога адміна групы - Чубукова, спрабаваў выклікаць на дапамогу аднадумца, але той пакінуў яго ў бядзе аднаго.

Хочам адзначыць, што пару абраз, з нашага боку былі выкарыстаныя толькі з мэтай праверыць баявую гатоўнасць апанента, а бадзёры «лоў-кік» быў адвешаны ў якасці засцярогі за будучую актыўнасць у супольнасці «Антымайдан. Беларусь», - паведамілі нам актывісты.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках