30 красавiка 2024, aўторак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая кааліцыя ў Радзе: Мэта Украіны - уваходжанне ў NATO

18
Новая кааліцыя ў Радзе: Мэта Украіны - уваходжанне ў NATO

У парламенце Украіны прайшла прэзентацыя кааліцыйнага пагаднення.

Прадстаўнікі «Блока Пятра Парашэнкі», «Народнага фронту», Радыкальнай партыі Алега Ляшко, «Самадапамогі» і «Бацькаўшчыны» паставілі свае подпісы пад пагадненнем у парламенце ў пятніцу, 21 лістапада, піша ZN.ua.

Афіцыйнае падпісанне кааліцыйнага пагаднення, са слоў кіраўніка групы ў падрыхтоўцы першага пасяджэння новай Вярхоўнай Рады Уладзіміра Гройсмана, адбудзецца на першым пасяджэнні новага парламента, калі будуць створаныя фракцыі, піша «Карэспандэнт».

«Я думаю, што кааліцыя, якая створана з 5-ці палітычных сілаў, здольная браць на сябе адказнасць і апраўдаць той давер, які атрымалі на выбарах», - заявіў Гройсман. Ён таксама дадаў, што поўны тэкст кааліцыйнага пагаднення будзе абнародаваны праз некалькі гадзін. «Мы сёння апублікуем гэта кааліцыйнае пагадненне, каб кожны зразумеў, які план дзеянняў будзе прапанаваны бліжэйшым часам у краіне», - падкрэсліў Гройсман, дадаўшы, што кааліцыйнае пагадненне дасць магчымасць у першыя ж дні працы Вярхоўнай Рады прыступіць да фармавання новага складу ўрада.

У сваю чаргу лідар «Народнага фронту», прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заклікаў паскорыць дэлегаванне прадстаўнікоў партый на пасады ў Кабінет міністраў. «Нам тэрмінова трэба фармаваць урад. Ёсць просьба паскорыць працэс дэлегавання сваіх прадстаўнікоў у склад Кабінета міністраў», - сказаў ён. Яцэнюк падкрэсліў, што кааліцыйнае пагадненне з'яўляецца базавым дакументам для правядзення рэформаў. «Гэта пагадненне прадугледжвае складаныя, балючыя, але патрэбныя рэформы для дзяржавы, і апладысменты, магчыма, будуць, толькі дакладна не ў найбліжэйшай будучыні - іх трэба заслужыць», - сказаў ён.

Удзельнікі парламенцкай кааліцыі прыйшлі да пагаднення, што мэтай Украіны павінна стаць уваходжанне ў NATO. Пра гэта паведаміў народны дэпутат Ягор Собалеў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук».

«Уваходжанне ў NATO з'яўляецца мэтай Украіны. Гэта апошняя пастанова палітычных сілаў новага парламенцкай большасці, пра якую мы толькі што дамовіліся ў парламенце», - адзначыў ён.

Нагадаем, сёння ўначы пяць партый, якія перасягнулі 5-працэнтны бар'ер на датэрміновых парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка, парафіравалі праект кааліцыйнага пагаднення. Тэкст дакумента ўзгоднены партыямі «Блок Пятра Парашэнкі», «Народны фронт», «Самадапамога», Радыкальнай партыяй Алега Ляшко і партыяй «Бацькаўшчына».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках