7 траўня 2024, aўторак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Кузнер: Удзел Польшчы ў перамовах што да Данбасу - гарантыя іх поспеху

Раман Кузнер: Удзел Польшчы ў перамовах што да Данбасу - гарантыя іх поспеху

Польшча павінна ўдзельнічаць у перамовах ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Браніслава Камароўскага ў міжнародных справах, прафесар Раман Кузнер у інтэрв'ю Polskie radio.

- Удзел Польшчы з'яўляецца гарантыяй добрасумленнага, сумленнага падыходу да перамоваў у спыненні расейскай агрэсіі ва Украіне - сказаў ён.

Раман Кузнер пры гэтым звярнуў аднак увагу на факт, што Польшча павінна браць удзел у такіх перамовах, якія даюць надзеі на рэальныя змены.

- Цяпер Нямеччына і Расея робяць толькі выгляд перамоваў і гэта не час для далучэння да іх Польшчы - падкрэсліў ён.

Палітык мяркуе, што канцлерка ФРГ Ангела Мэркель ужо не верыць Уладзіміру Пуціну.

- Прэзідэнту Пуціну нельга давяраць, бо ён на працягу ўжо многіх месяцаў паказвае, што яго тактыка ў дачыненнях з ЕЗ і заходнімі краінамі - гэта падман, фальш, стварэнне двайной рэальнасці. Ён не з'яўляецца сур'ёзным партнёрам для перамоваў. - Заўважыў дарадца польскага прэзідэнта. - Я не дзіўлюся вострым словам Ангелы Мэркель, якая доўгі час мела надзеі, што Расея - гэта партнёр для перамоваў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках