28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Курчанка стаў грамадзянінам Сербіі?

2
Алігарх Курчанка стаў грамадзянінам Сербіі?

Украінскі алігарх Сяргей Курчанка, які расшукваецца Інтэрполам, атрымаў сербскае грамадзянства.

Уладальнік "Металіста" і "Усходне-еўрапейскай энэргетычнай кампаніі" (УЕТЭК) Сяргей Курчанка атрымаў сербскае грамадзянства з паскоранай працэдуры. Пра гэта паведамляе Blic, піша delo.ua.

"Грамадзянства магло быць прадстаўлена як замежніку, які часова працуе ў Сербіі. Мяркую, Курчанка будзе ўкладваць мільёны ў сербскую энэргетыку, таму ўрад наважыў прыняць гэтую прапанову", - паведамляе крыніца выдання.

Нагадаем, Генпракуратура Украіны ў рамках расследавання справы УЕТЭК арыштавала актывы на суму звыш 2 млрд грн (больш за $150 млн). Кіраўнік назіральнай рады і ўласнік "УЕТЭК" Курчанка абвешчаны ў міжнародны вышук. Паводле звестак следства, Курчанка" стварыў і непасрэдна ўзначаліў кіраўніцтва злачыннай арганізацыяй, дзейнасць якой нанесла страты дзяржаве ў нафтагазавай і банкаўскі сферах на агульную суму каля 5 млрд грн".

Паводле паведамлення ўкраінскіх СМІ, Курчанка пакінуў тэрыторыю Украіны пасля перамогі Майдана праз Беларусь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках