18 красавiка 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» сабраліся з візітам у Чэхію

7
«Палатачнікі» сабраліся з візітам у Чэхію

Беларуская парламенцкая дэлегацыя наведае Чэхію з 23 па 25 лістапада.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім наведае Чэхію з 23 па 25 лістапада. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе палаты прадстаўнікоў.

У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў у прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Дзмітрый Харытончык, старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў у аграрнай палітыцы Віктар Шчацько.

"Падчас візіту запланаваныя сустрэчы са старшынёй палаты дэпутатаў парламента Чэхіі Я.Гамачэкам, чальцамі камітэтаў Палаты дэпутатаў сельскай гаспадаркі і прамысловасці, кіраўніцтвам Паўднёвачэшскага краю, Міністэрства сельскай гаспадаркі Чэхіі", - распавялі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках