29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы прапануе скасаваць дыпламатычныя адносіны з Літвой

7
Дэпутат Дзярждумы прапануе скасаваць дыпламатычныя адносіны з Літвой

З такой прапановай выступіў дэпутат ад фракцыі КПРФ Мікалай Каламейцаў.

Дэпутат расейскай Дзярждумы ад фракцыі КПРФ Мікалай Каламейцаў выступіў з прапановай разарваць адносіны РФ з Літвой, паведамляе тэлеканал "Дождь".

"У сувязі з учорашняй непрымальнай заявай прэзідэнта Літвы прапаную даручыць камітэту міжнародных спраў падрыхтаваць заяву, а, магчыма, і пастанову аб неабходнасці ўвядзення санкцый супраць Літвы і, магчыма, нават спынення дыпламатычных адносін", - заявіў Каламейцаў.

Старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін ухваліў прапанову дэпутата і прапанаваў унесці ягоную ініцыятыву ва ўстаноўленым парадку.

Падставай для такой прапановы сталі словы прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ. Яна заклікала аказаць падтрымку Украіне ў інтэрв'ю радыёстанцыі LRT 20 лістапада, пры гэтым удакладніўшы, што яна сама змагаецца за мір ва ўсім свеце. "Калі тэрарыстычная дзяржава, якая ажыццяўляе агрэсію супраць свайго суседа, не спыніць, то агрэсія можа распаўсюдзіцца па Еўропе і далей", - заявіла Грыбаўскайтэ.

Паводле слоў кіраўніка Літвы, вайну ва Украіне спрабуюць маскіраваць з дапамогай прапаганды.

Таксама Грыбаўскайтэ заявіла, што Расея павінная несці адказнасць за свае дзеянні і паважаць міжнародны правапарадак.

2 кастрычніка літоўскі Сейм папярэдне ўхваліў папраўкі ў іміграцыйнае заканадаўства аб забароне выдачы пасведчання на жыхарства ў Літве грамадзянам РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках