29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі NATO перахапілі расейскі самалёт-выведнік ля берагоў Латвіі

5
Знішчальнікі NATO перахапілі расейскі самалёт-выведнік ля берагоў Латвіі

Сілы NATO чарговы раз былі паднятыя ў паветра на перахоп расейскага самалёта.

Знішчальнікі NATO перахапілі сёння расейскі самалёт-выведнік Іл-20 над Балтыйскім морам ля берагоў Латвіі, дзе знаходзіўся з візітам генеральны сакратар NATO Енс Сталтэнбэрг, паведамляе РБК-Украина.

Аб перахопе расейскага самалёта над нейтральнымі водамі паблізу Латвіі паведамілі латышскія Вайскова-паветраныя сілы. На перахоп былі адпраўленыя знішчальнікі F-16.

Адзначым, апошнім часам стасункі паміж Расеяй і NATO ускладніліся праз канфлікт у Данбасе.

Напярэдадні Сталтэнбэрг падчас наведвання Латвіі заявіў, што на перахоп расейскіх вайсковых самалётаў сёлета знішчальнікі NATO падымаліся 400 разоў, паколькі расейскія ВПС набліжаліся да паветранай прасторы дзяржаў-сябраў Паўночнаатлантычнага альянсу. З ягоных слоў, у параўнанні з мінулым годам колькасць перахопаў павялічылася на 50%.

У сваю чаргу Міністэрства абароны Літвы паведаміла, што колькасць перахопаў расейскіх самалётаў у балтыйскім раёне павялічылася за год больш чым у два разы. Так, паводле звестак на 19 лістапада, было 112 перахопаў. Для параўнання: летась было 47 падобных інцыдэнтаў, а ў 2012 годзе - 44 інцыдэнты.

Генеральны сакратар NATO мяркуе, што расейскія ВПС ігнаруюць правілы бяспекі, закліканыя мінімізаваць рызыку сутыкнення з грамадзянскімі самалётамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках