25 красавiка 2024, Чацвер, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рыме затрымалі турыста з Расеі, які маляваў на сцяне Калізея

36
У Рыме затрымалі турыста з Расеі, які маляваў на сцяне Калізея

Турыст паспеў выдрапаць на сцяне антычнай пабудовы літару «К», пасля чаго быў затрыманы за вандалізм.

Рымская паліцыя затрымалі турыста з Расеі, які выдрапаў на сцяне Калізея літару «К», паведамляе мясцовае выданне ANSA.

Як паведамілі ў дырэкцыі музея, акт вандалізму на першым паверсе Калізея заўважыў адзін з наглядчыкаў, які выклікаў карабінераў.

Паліцыя ўстанавіла асобу парушальніка і прад'явіла абвінавачванні. Якое пакаранне чакае турыста пакуль невядома. Аднак на думку спецыялістаў, ён нанёс досыць істотную шкоду археалагічнай спадчыне Рыма.

У выданні адзначаюць, што рускі турыст стаў ужо пятым вандалам, якi займаўся графіці на сценах Калізея. Дагэтуль за аналагічныя правіны ўжо затрымлівалі двух аўстралійцаў, канадца і бразільца.

Калізей пабудаваны ў першым стагоддзі нашай эры. Штодня яго наведваюць 10-12 тыс чалавек.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках