24 красавiка 2024, Серада, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З турмы ў Нямеччыне вызвалілі расейскую шпіёнку

1
З турмы ў Нямеччыне вызвалілі расейскую шпіёнку

Расейская шпіёнка пад псеўданімам Гейдрун Аншлаг, прысуджаная да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі, была вызваленая з турмы.

Яна адпраўленая з Нямеччыны ў Расею, піша РБК.

Імя 48-гадовай агенткі расейскай Службы замежнай выведкі да гэтага часу застаецца невядомым. Яе муж, 53-гадовы Андрэас Аншлаг, прысуджаны да шасці з паловай гадоў турмы, застаецца па-ранейшаму ў зняволенні.

Шлюбную пару расейскіх шпіёнаў арыштавалі ў кастрычніку 2011 года. Паводле звестак нямецкіх спецслужбаў, яны працавалі на Маскву больш за 20 гадоў.

Вызваленне Гейдрун Аншлаг меркавана адбылося ў выніку ўгоды нямецкага ўрада і расейскай стараны. Расея раней выпусціла траіх шпіёнаў, якія працавалі на нямецкія і амерыканскія спецслужбы.

Муж і жонка Аншлаг жылі ў Марбургу і Балінгене, іх дачка не ведала пра шпіёнскую дзейнасць бацькоў. Андрэас Аншлаг працаваў у некалькіх тэхнічных кампаніях на поўдні Нямеччыны, у адпаведнасці з легендай, распрацаванай КДБ, ён распавядаў аб сваім аўстрыйскім паходжанні і сталенні ў Паўднёвай Амерыцы.

Муж і жонка Аншлаг у савецкай спецслужбе атрымалі мянушкі Піт і Ціна. Яны на працягу многіх гадоў распрацоўвалі сетку інфарматараў. Прынамсі, ім удалося купіць у галандскага дыпламата сакрэтныя ўрадавыя дакументы. Шпіёны былі ўзятыя з доказамі злачынства пры перадачы зашыфраваных радыё паведамленняў. Да іх затрымання прывяла расшыфроўка перададзеных звестак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках