23 красавiка 2024, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Сванідзэ: Пуцін пацярпеў стратэгічную паразу

29
Мікалай Сванідзэ: Пуцін пацярпеў стратэгічную паразу

Ён страціў Украіну.

Расейцы задаволеныя вынікам мінулага года, бо Крым далучыўся да РФ, а рэйтынг прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўзляцеў. Але сітуацыя ў хуткім часе можа змяніцца, бо Расея страціла Украіну, а Захад ужо не верыць расейскаму прэзідэнту. Такое меркаванне, каментуючы вынікі Майдана, выказаў журналіст і гісторык Мікалай Сванідзэ ў праграме Ксеніі Ларынай «Асаблівае меркаванне» на «Эхо Москвы».

- Што здарылася за гэты год? А за гэты год Крым стаў наш. За гэты год узляцеў надзвычай рэйтынг прэзідэнта Пуціна, такім чынам, народ задаволены вынікамі гэтага года - гэта з аднаго боку. З іншага боку, сітуацыя можа досыць радыкальна змяніцца ў наступны год ці два, бо вынікі такія: Крым наш, а Украіна ўжо не наша ні ў якім сэнсе. Напалоханая да смерці намі, яна разгарнулася рэзка ў бок Захаду.

Бо з чаго пачыналася? Пачыналася з таго, што Януковіч наважыў падпісаць дамову з ЕЗ. І потым сустрэўся з Пуціным, і Пуцін яму паабяцаў, па-мойму, 15, ці што, мільярдаў і нават пачаў іх даваць, і зніжэнне коштаў на газ. І Януковіч рэзка адмовіўся ад дамовы з ЕЗ, і такім чынам, атрымліваецца, што Пуцін перайграў Захад на пляцоўцы пад назвай «Януковіч», але ён прайграў Захаду на пляцоўцы пад назвай «Украіна». Бо нашы ўкраінскія браты яны не зразумелі гэтага рэзкага развароту, камбэка Януковіча, і сказалі: «Ведаеш што, Януковіч, ты нам растлумач, што ты робіш? А растлумачыць ён не мог, у выніку ён зляцеў - вось, што такое Майдан. Ён зляцеў, а Украіна рэзка разгарнулася, як хатка: да лесу перадам, а да кагосьці задам. Вось да лесу перадам, а да нас - задам. І ўсё, і гэта ўжо незваротна. І незваротна гэта будзе на бліжэйшыя доўгія гады, а то і пакаленні.

- Ці гэта значыць, што можна сказаць, што ў гэтым выпадку Уладзімір Пуцін не ўлічыў сітуацыю, звязаную з украінскім грамадствам? Не пачуў атмасферы.

- Ён не пачуў атмасферы. У выніку ён атрымаў тактычную перамогу і пацярпеў стратэгічную паразу, ён страціў Украіну. І мала таго, што ён страціў Украіну, фактычна ў нас сапсаваныя стасункі з Захадам. Вось цяпер адмовілася Мэркель ад санкт-пецярбуржскага дыялогу. Гэта Мэркель! Гэта Нямеччына, у якой былі з намі асаблівыя стасункі, у якой былі з Пуціным асаблівыя стасункі, паколькі ён германафіл, у яго выдатная нямецкая мова, яны размаўляюць без перакладчыка. У іх усё было быццам бы вельмі добра апошнія гады. У нас ні з воднай еўрапейскай краінай не было такіх даверных і добрых дачыненняў, як з Нямеччынай. І цяпер яны нам не вераць.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках