27 красавiка 2024, Субота, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП ужыў газ супраць фанатаў «Дынама-Менску» ў Наваполацку

56

Некалькі заўзятараў менскага футбольнага клуба былі затрыманыя.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці сутыкнення паміж фанатамі і міліцыяй ў Наваполацку, піша belultras.by.

Падчас матчу 31-га тура чэмпіянату Беларусі паміж мясцовым «Нафтанам» і «Дынама-Менскам» супрацоўнікі віцебскага АМАПа ўжылі спецсродкі супраць заўзятараў «бела-блакітных», якія запалілі фаеры на трыбунах наваполацкага стадыёна «Атлант». Прынамсі, супраць заўзятараў менскага «Дынама» былі выкарыстаныя газавыя балончыкі. Дакладна вядома, што як мінімум адзін заўзятар мянчук сур'ёзна пацярпеў ад гэтага.

Нагадаем, падчас матчу паміж Нафтанам і менскім Дынама, які праходзіў у Наваполацку, адбылася бойка фанатаў гасцей і АМАПа. Фанаты «Дынама» запалілі фаеры, пасля чаго АМАП стаў груба адціскаць заўзятараў з трыбун. Некалькі фанатаў атрымалі траўмы галавы, таксама пацярпелі і супрацоўнікі міліцыі.

Да вечара 22 лістапада ўсе затрыманыя фанаты былі адпушчаныя.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках