27 красавiка 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Беларускія прадпрыемствы могуць страціць расейскі рынак

18
Васіль Шлындзікаў: Беларускія прадпрыемствы могуць страціць расейскі рынак

Асноўная праблема беларускіх прадпрыемстваў - іх поўная залежнасць ад расейскага рынку, адсутнасць заходніх інвестыцый.

Статыстычныя зводкі гэтага года канстатуюць устойлівае падзенне вытворчасці беларускіх грузавых аўтамабіляў, трактароў, камбайнаў. Прадпрыемствы машынабудавання пераходзяць на трох-чатырохдзёнку. На думку экс-дырэктара канцэрна «Амкадор» Васіля Шлындзікава, сітуацыя можа толькі пагоршыцца. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю сайту ucpb.org

- Наш асноўны рынак машынабудаўнічай прадукцыі - гэта Расея, - кажа Васіль Шлындзікаў. - А ў Расеі, і гэта ўсім зразумела, якая сітуацыя - санкцыі, нафта, што таннее, збядненне ўсіх і ўся. «Крымнаш» сыграў сваю ролю, гуляе сваю ролю спроба адхапіць яшчэ кавалак тэрыторыі Украіны, як быццам бы ў Расеі сваёй зямлі мала. А за ўсё трэба плаціць. І за «Крымнаш», і за Данбас. Ну, а паколькі сілай абставін мы прывязаныя да гэтага рынку, то плаціць трэба і нам. За гэты наш выбар. Таму сітуацыя, на мой погляд, будзе толькі пагаршацца».

- Адна з апошніх тэндэнцый - Беларусь павялічвае экспарт у Расею і пры гэтым нясе сур'ёзныя страты праз дэвальвацыю расейскага рубля.

- Гэта само сабой. Але тут ёсць і проціяддзе - перайсці на разлікі з Расеяй у далярах. Але ў гэтым выпадку мы можам страціць і паскораны рынак, бо тым жа расейскім прадпрыемствам даляры таксама няма дзе ўзяць. Мяркуючы з прэсы, там ужо праблема з купляй валюты: уводзяцца абмежаванні - у банках няма валюты. А раз так, то мы можам страціць кліентаў. Але, як бы там ні было, трэба ўлічваць фактар дэвальвацыі пры ўкладанні кантрактаў. З тым, каб неяк засцерагчы сябе.

- Сітуацыю ўскладняе і тое, што заходнія інвестыцыі ў Беларусь не ідуць.

- Не ідуць і не пойдуць. Бо ў гэтую эканамічную мадэль ні адзін разважны чалавек на Захадзе не пойдзе. Сюды пойдзе толькі спекулятыўны капітал або той, які набыты няправеднымі метадамі. За кошт той жа нафты, газу, адкатаў і г.д. Мы бачым расейскі капітал з яго гандлёвымі цэнтрамі. Дзякуй Богу, нам хоць цэнтры пабудуюць.

- Выхад з сітуацыі?

- Выхад - мяняць эканамічную і палітычную сістэму ў краіне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках