28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя Бахрэйна: Выбары не адбыліся праз байкот

Апазіцыя Бахрэйна: Выбары не адбыліся праз байкот

Улады і апазіцыя спрачаюцца аб выніках парламенцкіх і муніцыпальных выбараў у Бахрэйне.

Паводле звестак выбаркаму, у іх узялі ўдзел 51% грамадзян, шыіцкія арганізацыі сцвярджаюць, што колькасць грамадзян, якія галасавалі, не перавысіла 30%, паведамляе BBC.

Апазіцыянеры вінавацяць улады ў прымусе людзей да галасавання, афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што праціўнікі рэжыму ў шэрагу месцаў спрабавалі перашкаджаць выбаршчыкам дайсці да ўчасткаў.

Кааліцыя апазіцыйных груп, вядучую ролю ў якой адыгрывае шыіцкая арганізацыя «Аль-Вефак», раней назвала галасаванне «падманам» і заклікала байкатаваць яго.

Усеагульнае галасаванне ў Бахрэйне праводзілася ўпершыню пасля падзей 2011 года, калі масавыя выступы шыітаў былі задушаныя мясцовымі сіламі бяспекі з дапамогай саудаўскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках