28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Naka адзначыць юбілей канцэртам у Менску

Naka адзначыць юбілей канцэртам у Менску

Вялікі юбілейны канцэрт гурту Naka адбудзецца 29 лістапада ў клубе Re: Public.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары мерапрыемства.

«Каб не пераносіць святкаванне на наступны каляндарны год, канцэрт было наважана правесці любой цаной у 2014. Не гледзячы на жорсткі графік, перамены ў складзе і перанос першай даты праз форс-мажорныя абставіны пад грыфам «таямніца хваробы» - гаворыцца ў прэс - рэлізе гурту.

Пост-альбомны год выдаўся для калектыву гарачым, як ніколі. Удзел у праектах Re: Песняры і «Апошні Золак», канцэрты і некалькі скандалаў, якія ўжо сталі часткай паблісіці, не давалі сумаваць ні самой групе, ні яе прыхільнікам. Сінгл «Муза» ўшчыльную падвёў гурт да пытання аб беларускамоўным рэлізе.

Восеньскія канцэрты, прысвечаныя юбілею каманды, ужо прайшлі ў Магілёве і Маскве. Наперадзе - канцэрт у Санкт-Пецярбургу 7 снежня. Сімвалічны адлік другога дзясятка гурту адбудзецца на юбілейным канцэрце пасля трэцяй песні.

Квіткі можна набыць у касе клуба Re: Public.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках