27 красавiка 2024, Субота, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Вершбоў: Праз Расею Захад павінен павялічыць абаронны бюджэт

2
Аляксандр Вершбоў: Праз Расею Захад павінен павялічыць абаронны бюджэт

Намеснік генеральнага сакратара NATO абвінаваціў Расею ў парушэнні міжнароднага парадку.

Аляксандр Вершбоў назваў гэта прычынай для нарошчвання вайсковага патэнцыялу заходняга альянсу, піша "Інтэрфакс".

"Расея карыстаецца прававым статусам дзяржавы, але выкарыстоўвае прыкрыццё недзяржаўных суб'ектаў для падрыву суверэнітэту свайго суседа - Украіны", - напісаў ён у суботу ў "Твітэры".

З ягоных слоў, "расейская гібрыдная вайна - гэта ваеннае запалохванне ў спалучэнні з замаскіраваным уварваннем, утоенымі пастаўкамі зброі, эканамічным шантажом, дыпламатычнай двудушнасці і дэзінфармацыяй".

"Да таго часу, пакуль Расея адмаўляецца выконваць міжнароднае права і імкнецца падарваць міжнародны парадак, Захад павінен павялічваць (абаронныя) выдаткі, - адзначае намеснік генеральнага сакратара NATO. - Для барацьбы з недзяржаўнымі суб'ектамі, такімі як ІГІЛ, важна ўмацоўваць мясцовыя сілы, таму NATO актывізуе намаганні ў нарошчванні абароннага патэнцыялу".

"Адна са складовых частак умацавання патэнцыялу бяспекі - гэта паляпшэнне сітуацыі ў галіне правоў чалавека. Няўрадавыя арганізацыі з'яўляюцца незаменнымі партнёрамі ў гэтай працы", - мяркуе Вершбоў.

З ягоных слоў, Расея цяпер "сістэматычна разбурае" створаныя вялікай працай еўрапейскія палітычныя рамкі.

"Недапушчальныя паводзіны Расеі патрабуюць, каб Захад заўсёды адпавядаў сваім прынцыпам, падвышаў цану, якую даводзіцца плаціць за агрэсію, умацоўваў Украіну", - піша Вершбоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках