28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

59-гадовы электрык з Нямеччыны пабудаваў бункер на выпадак вайны з Расеяй

22
59-гадовы электрык з Нямеччыны пабудаваў бункер на выпадак вайны з Расеяй

Нямецкая паліцыя арыштавала электрыка, які пабудаваў бункер і сабраў арсенал зброі, баючыся ядзернай вайны з Расеяй.

Затрыманы абсталяваў сховішча, пашырыўшы і ўмацаваўшы падвал свайго дома ў невялікім мястэчку Кельхайм побач з Рэгенсбургам у Баварыі. Паліцыі спатрэбілася тры дні, каб прабіцца ў бункер і цалкам агледзець яго, піша meduza.

У хованцы выявілі 2 аўтаматы, 80 вінтовак і стрэльбаў, 60 пісталетаў, 20 тыс патронаў і 40 кг хімічных рэчываў, каб зрабіць выбухоўку. Электрык таксама стварыў запасы харчавання, пабудаваў сістэму вентыляцыі і ачысткі вады.

Як распавялі ў паліцыі, няма ніякіх падставаў меркаваць, што электрык псіхічна нездаровы. Яго сувязяў з экстрэмісцкімі групоўкамі таксама не выяўлена. Затрыманага абвінавачваюць у нелегальным захоўванні зброі і выбуховых рэчываў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках