28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвегія замарозіла ўсе палітычныя кантакты з Расеяй

14
Нарвегія замарозіла ўсе палітычныя кантакты з Расеяй

З Расеі таксама адклікаюцца ўсе вайсковыя эксперты.

Пра гэта ў інтэрв'ю ўкраінскаму выданню "Зеркало недели" распавяла прэм'ер-міністр Нарвегіі Эрна Салбэрг.

«Мы таксама адклікаем нашых вайсковых экспертаў, якія працавалі з Расеяй ва ўмацаванні мер даверу, і скасавалі запланаваныя сумесныя манеўры. Усё гэта праз сітуацыю ва Украіне», - сказала яна.

З яе слоў, на гэты момант у дзвюх краінах засталіся толькі кантакты на лакальным узроўні - у сферы марскога транспарту і рыбалоўства, якія «проста з'яўляюцца пастаяннай практыкай і ад якіх мы не бачым сэнсу адмаўляцца».

Раней амбасадар Нарвегіі ва Украіне Іён Элведал Фредрыксен заяўляў, што Нарвегія гатовая падтрымаць узмацненне санкцый супраць Расеі, калі будзе такая неабходнасць. Ён падкрэсліў, што ўвядзенне санкцый будзе залежаць ад стаўлення РФ да Украіны і міжнароднага права.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках