28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам абяцаюць навагоднія распродажы са зніжкамі

14
Менчукам абяцаюць навагоднія распродажы са зніжкамі

У Менску да Новага года і Калядаў гандлёвыя і прамысловыя арганізацыі праводзяць акцыі і распродажы са зніжкамі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку, піша БелаПАН.

Цяпер універмагі, гандлёвыя арганізацыі буйнога і сярэдняга фармату, фірменныя і спецыялізаваныя магазіны пры фармаванні рознічных коштаў на тавары ўжываюць гандлёвыя надбаўкі, сярэдні ўзровень якіх складае блізу 30%.

Найбольш актыўна акцыі і распродажы прапануюцца буйнымі гандлёвымі аб'ектамі горада, дзе ў канцы лістапада і снежні пройдуць адзіныя дні зніжак. Падчас акцый пакупнікам будзе давацца зніжка 15% на ўсе нехарчовыя тавары, а па некаторых пазіцыях - да 50%.

На 85 прадпрыемствах краіны ў лістападзе, снежні і студзені запланаваны калядныя і навагоднія акцыі - распродажы тавараў са зніжкамі. Так, зніжэнне адпускных коштаў прадастаўляецца прадпрыемствамі: «Камінтэрн» (мужчынская адзенне - 5%), ААТ «Элема» (жаночая адзенне - 10%), «Цэнтр моды» (жаночая адзенне - 7%), «Рэчыцкі тэкстыль» (хатні тэкстыль - да 50%) і інш. Адначасова гандлёвымі арганізацыямі на гэтыя тавары зніжаецца гандлёвая надбаўка на 5-20%.

Пакупкі са зніжкамі, у тым ліку з падарункамі, можна рабіць у фірмовых крамах і ўнівермагах Менска, паведамляе сталічнае ўпраўленне спажывецкага рынку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках