27 красавiка 2024, Субота, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін сабраўся на новы тэрмін

67
Пуцін сабраўся на новы тэрмін

Прэзідэнт Расеі сказаў, што Канстытуцыя дае яму права балатавацца на новы тэрмін у 2018 г.

Аднак ён яшчэ сам не ведае, ці будзе рэалізоўваць гэтую магчымасць, піша РБК. «Буду зыходзіць з агульнага кантэксту, унутранага разумення, свайго настрою», - сказаў ён.

На пытанне, ці не плануе ён застацца прэзідэнтам назаўжды, Пуцін адказаў адмоўна. «Мне няма сэнсу за нешта хапацца. А чапляцца за нешта контрпрадуктыўна, шкодна і зусім нецікава», - сказаў прэзідэнт.

Таксама Пуцін выказаўся супраць перайменавання вуліц у свой гонар. «Рана ставіць помнікі адзін аднаму. Трэба яшчэ папрацаваць, а будучыя пакаленні ацэняць уклад кожнага ў развіццё Расеі.

Я не для таго стаў прэзідэнтам краіны, каб задавальняць асабістыя амбіцыі. Мне гэта зусім ні да чаго, калі інтарэсамі Расеі грэбуюць», - сказаў Пуцін, каментуючы кантакты з замежнымі лідэрамі. Ён падкрэсліў, што, уводзячы санкцыі супраць бізнэсоўцаў з ліку ягоных сяброў, амерыканцы здзейснілі сістэмную памылку. «Яны зыходзілі з ілжывай пасылкі, што ў мяне ёсць асабістыя бізнэс-інтарэсы праз стасункі з людзьмі, уключанымі ў спіс. Ушчамляючы іх, амерыканцы як бы наносілі ўдары па мне. Гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасці», - сказаў прэзідэнт РФ.

Той факт, што часопіс Forbes пакінуў Пуціна на першым месцы сярод самых уплывовых палітыкаў свету, прэзідэнт Расеі ўспрыняў спакойна. «Я не ведаю, як разглядалі ў Forbes. Можа яны спецыяльна так робяць, каб абвастрыць мае стасункі з Баракам Абамам, апускаючы яго на другое месца», - выказаў меркаванне ён. Пры гэтым Пуцін не пагадзіўся з тым, што крытыка Абамы ў прэсе кажа аб свабодзе СМІ ў ЗША. «Як жа незалежная, калі працуе ў пары з палітычнымі апанентамі кіраўніка Белага дома? Ніякай незалежнасці тут няма. Поўная залежнасць і абслугоўванне пэўных сіл. Але гэта мае здагадкі», - сказаў Пуцін.

Гаворачы аб расейскае прэсе, ён сказаў, што «часам Пяскоў прыносіць яму ўсякую гадасць - іншыя выданні, у якіх у вочы кідаецца, у якіх выразах яны характарызуюць дзейнасць прэзідэнта і ўрада». Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што спрачацца ён з гэтымі выданнямі не збіраецца. «Ды і не да таго мне, стараюся справай займацца, а не пікіравацца з кімсьці. Калі бачу ў крытыцы сапраўды разумнае, бяру на заметку, каб выкарыстоўваць», - сказаў ён.

Дадамо, што раней Пуцін вельмі унікліва адказаў на пытанні аб выбарах 2018 года. У 2013 г. у кулуарах валдайскага клуба ён паведаміў, што казаць пра гэта яшчэ рана. А ў выступе на тым жа Валдайскім клубе ўжо сёлета заявіў, што «Расея абыдзецца без такіх як ён».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках