24 красавiка 2024, Серада, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў патрабуе ад Менска патлумачыць забарону сцягоў Украіны

149

МЗС Украіны просіць патлумачыць забарону сцягоў на канцэрце «Акіяна Эльзы» ў Менску.

Адпаведны зварот быў адпраўлены ў знешнепалітычнае ведамства Беларусі.

Пра гэта напісаў спікер украінскага МЗС Яўген Перабійніс на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

«МЗС Беларусі, калегі, гэта нармальна? Няўжо ўкраінскі сцяг забаронены ў Беларусі?"- адзначыў па-беларуску ён, дадаўшы спасылку на відэа, якія знаходзяцца на сэрвісе Youtube, дзе відаць, як амапавец адбірае ўкраінскі сцяг у адной з прысутных на канцэрце дзяўчат.

Нагадаем, перад канцэртам, які прайшоў 21 лістапада на «Менск-Арэне» міліцыя абшуквала гледачоў і канфіскоўвала сцягі Украіны.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках