28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Льюіс Хэмілтан стаў двухразовым чэмпіёнам «Формулы 1»

4
Льюіс Хэмілтан стаў двухразовым чэмпіёнам «Формулы 1»

Брытанец Льюіс Хэмілтан, які выступае за каманду Mercedes, заваяваў званне чэмпіёна свету ў аўтагонках класа «Формула 1».

Выніковую перамогу ён аформіў на «Гран-пры Абу-Дабі», заключным этапе чэмпіянату ў гэтым сезоне, паведамляе «Інтэрфакс».

Адзіным канкурэнтам брытанскага пілота заставаўся ягоны партнёр па камандзе немец Ніка Росберг. Перад гонкай ягонае адставанне ад лідара складала 17 ачкоў. Аднак Льюіс Хэмілтан у выніку ўмацаваў сваю перавагу: ён перамог у гонцы ў Абу-Дабі.

Такім чынам, брытанец стаў двухразовым чэмпіёнам свету. Другое месца заняў Ніка Росберг, трэцяе - Дэніэл Рык’ярда з каманды Red Bull.

Кубак канструктараў раней датэрмінова выйграў Mercedes.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках