28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак назваў новых святых на цырымоніі ў Ватыкане

1
Папа Францішак назваў новых святых на цырымоніі ў Ватыкане

Папа Рымскі Францішак на цырымоніі ў Ватыкане назваў новых каталіцкіх святых.

Ён узначаліў святкаванне ўрачыстасці Хрыста Валадара, якое адзначаецца паводле каталіцкага календару. На плошчы Святога Пятра адбылася імша і кананізацыя шасці благаслаўлёных з Італіі і Індыі, піша ТАСС.

На алтар узнесеныя былы біскуп Віченцы Джавані Антонія Фарына, манахі Людавіка дэ Казорыя і Нікола ды Лангабардзі, міранін Амата Ранконі - заснавальнік шпіталя-хоспіса для бедных паломнікаў, а таксама прадстаўнікі Рымска-каталіцкай царквы ў Індыі: святар Курыякас Эліяс Шавара і манашка Эўфразія Элюватынгаль.

Папярэдняя цырымонія кананізацыі праходзіла на галоўнай ватыканскай плошчы 29 красавіка гэтага года. Папа Францішак у той дзень абвясціў святымі сваіх папярэднікаў на троне апостала Пятра - Яна XXIII і Яна Паўла II.

Раней на гэтым тыдні пантыфік выступіў на Міжнароднай канферэнцыі ў праблемах харчавання ў рымскай штаб-кватэры ФАО і даў аўдыенцыю прэзідэнту Італіі Джорджа Напалітана.

Зараз Папа рыхтуецца здзейсніць дзве замежныя паездкі: 25 лістапада наведае Страсбург, дзе выступіць у Еўрапарламенце і ў радзе Еўропы.

З 28 па 30 лістапада запланаваны візіт Папы Францішка ў Турцыю, куды яго запрасілі прэзідэнт рэспублікі Рэджэп Таіп Эрдаган і праваслаўны Патрыярх Канстанцінопальскі Вафаламей I.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках