30 красавiка 2024, aўторак, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Сілуянаў: Праз санкцыі Расея губляе $40 млрд у год

7
Антон Сілуянаў: Праз санкцыі Расея губляе $40 млрд у год

Расейская эканоміка праз санкцый губляе блізу 40 млрд даляраў у год, паведаміў міністр фінансаў РФ Антон Сілуянаў.

Страты бюджэту ад зніжэння коштаў на нафту кіраўнік мінфіна ацаніў у 90-100 млрд даляраў, паведамляе BBC.

«Парадку 90-100 млрд даляраў у год мы губляем, зыходзячы са зніжэння коштаў на нафту на 30%», - сказаў Сілуянаў.

Раней прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея гатовая да «катастрафічнага» зніжэння коштаў на энэрганосьбіты.

Міністр эканамічнага развіцця Расеі Аляксей Улюкаеў у інтэрв'ю Бі-бі-сі казаў пра тое, што ўрад прапрацоўвае сцэнары на выпадак узмацнення жорсткасці санкцый супраць Масквы, у тым ліку - сцэнар магчымага абмежавання экспарту газу і нафты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках