30 красавiка 2024, aўторак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніца «Белаграпрамбанку» скрала больш за 10 тысяч даляраў

1
Супрацоўніца «Белаграпрамбанку» скрала больш за 10 тысяч даляраў

Пацярпелымі ў гэтай крымінальнай справе з'яўляюцца 10 выхаванцаў мясцовай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.

Падчас папярэдняга следства ў крымінальнай справе ўстаноўлена, што спецыяліст разлікова-касавага цэнтра філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» аднаго з райцэнтраў Магілёўскай вобласці ў 2010-2011 гадах праводзіла ад імя ўкладчыкаў фіктыўныя банкаўскія аперацыі, у выніку якіх учыніла крадзеж грашовых сродкаў сумаю блізу 35 млн рублёў (на той момант больш за 10 тысяч даляраў ЗША).

Пасля абвінавачаная з мэтай утойвання ўчыненых ёю крадзяжоў, уносіла заведама ілжывыя звесткі ў расходна-касавыя ордэры, ставячы ў іх подпісы ад імя ўкладчыка, кантралёра, адказнага выканаўцы і касіра.

Гэтае злачынства атрымала шырокі грамадскі рэзананс з прычыны таго, што пацярпелымі ў гэтай крымінальнай справе з'яўляюцца 10 выхаванцаў мясцовай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў.

Былой працаўніцы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» прад'яўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 ст.212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі) і ч.1 арт.427 КК (службовы падлог).

Папярэдняе расследаванне ў крымінальнай справе вядзецца кіраваннем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Мінскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках