18 красавiка 2024, Чацвер, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва паставіць зброю Украіне

13
Літва паставіць зброю Украіне

Улады Літвы паабяцалі пачаць пастаўкі ўзбраенняў ва Украіну ўжо бліжэйшым часам.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве паводле вынікаў перамоў з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, піша "Украінская праўда".

"Мы дамовіліся аб пастаўках канкрэтных элементаў канкрэтнага ўзбраення для ўкраінскіх узброеных сілаў. Гэта - рэальная дапамога", - заявіў Парашэнка.

Ён не стаў канкрэтызаваць, пра які ўзбраенні ідзе гаворка.

Парашэнка дадаў, што таксама будуць забяспечвацца трэніроўкі для ўкраінскіх вайскоўцаў у Літве.

"Акрамя таго, мы дамовіліся павялічыць колькасць вайскоўцаў, якіх мы зможам накіраваць на лячэнне ў Літву з зоны АТА, да 50 чалавек", - заявіў прэзідэнт Украіны.

Грыбаўскайтэ пацвердзіла пра намеры ў вайсковым супрацоўніцтве.

"Літва гатовая дзяліцца досведам з усімі сферамі, уключаючы вайсковую. Мы будзем аказваць вам падтрымку і забяспечваць навучанне для вайскоўцаў", - заявіла яна, не ўдакладніўшы звестак у пастаўках узбраення.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках